ТРУ́МЭНА ДАКТРЫ́НА,

праграма знешнепаліт. дзейнасці ўрада ЗША, сфармуляваная прэзідэнтам Г.С.Трумэнам у яго пасланні кангрэсу 12.3.1947 на пач. «халоднай вайны». Прадугледжвала дапамогу Грэцыі і Турцыі ў барацьбе супраць «камуніст. пагрозы» (400 млн. дол., адпраўка амер. ўзбраення і ваен. саветнікаў); абвяшчэнне гал. задачай знешняй палітыкі ЗША ўсялякай абароны дэмакр. ін-таў «свабоднага свету» ад замахаў на яго асновы, г.зн. падтрымку ўсіх народаў, што змагаліся супраць камунізму. Т.д. папярэднічала аказанню ўрадам ЗША эканам. дапамогі краінам Зах. Еўропы паводле Маршала плана ў 1948—52.

Літ.:

Уткин А.И. Стратегия глобальной экспансии: Внешнеполитич. доктрины США. М., 1986.

т. 15, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)